Видео 014 Міндоўг :: альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі), Документальное :: видео 114211

014 Міндоўг

Міндоўг (~1195 — 12 верасня 1263), першы вялікі князь літоўскі (каннец 1248—1253), першы i апошні кароль літоўскі (1253—1260). Сын Рынгольда.

Упершыню згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам у канцы 1219 пад імем Мидогъ разам з братам Даўспрункам, як чацвёрты з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з іншымі шаснадцаццю літоўскімі князямі — жамойцкімі, дзяволцкімі, Рушкавічамі і Булевічамі заключылі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі.

Наступным разам Міндоўг трапляе на старонкі таго ж летапісу ўвясну 1238, разам з Ізяславам Новагародскім, калі Даніла Раманавіч паслаў іх ваяваць супраць Конрада Мазавецкага.

У сярэдзіне ліпеня 1245 Даніла пасылае да Міндоўга па дапамогу супраць венграў, Міндоўг паслаў войска, але яно не паспела да вырашальнай бітвы пры Яраславе 17 ліпеня 1245 году.

У кан. 1248[6] Міндоўг выганяе з Літвы сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Едзівіда з-за даўняй іх варожасці да яго і нібыта нават пасылае на іх забойцаў, захоплівае іх уладанні і з гэтага часу становіцца адзінаўладцам ва ўсёй Літоўскай зямлі. Таўцівіл з Едзівідам бягуць да Данілы, іх сястра — яго жонка. У 1249 Даніла пачынае рыхтавацца да вайны з Міндоўгам, стварае супраць яго вялікую кааліцыю з жамойтаў, ятвягаў, рыцараў Лівонскага ордэна, атрадаў полаўцаў. Узімку 1249—1250 Даніла ідзе вайной супраць Міндоўга да Новагародка. Таўцівіл з данілавай дапамогай ваюе з Міндоўгам увесь 1250 год, каб разбурыць небяспечную для сябе кааліцыю Міндоўг у пач. 1251 прымае каталіцкае хрышчэнне, цяпер ужо ён з дапамогаю рыцараў Лівонскага ордэна ваюе з сваімі пляменнікамі, ідзе ў Жамойць да Цверамета, горада Вікінта — дзядзькі і саюзніка Таўцівіла і Едзівіда. Цверамет ён узяць не здолеў, у сутычцы быў паранены ў сцягно і адступіў з Жамойці ў Літоўскую зямлю. Цяпер Таўцівіл пераследуе яго і Міндоўг зачыняецца ад пагоні ў замку Варуце, Міндоўг высылае з замка супраць Таўцівіла свайго шурына Лонгвіна, пасля сутычцы пад Варутай Таўцівіл адступае і звяртаецца да Данілы па дапамогу. Тым часам Міндоўг другім шлюбам ажаніўся з Марфай.

Узімку 1251—1252 Даніла пасылае вялікае войска, якое спусташае ўсе ўладанні Міндоўга. І хоць Міндоўг пасылае свайго сына, магчыма Войшалка, ваяваць у адказ ваколіцы Турыйска, але змушаны пайсці на перамовы, Таўцівліл жа прыехаў да Даніла, відаць, каб пераконваць не заключаць міру. Ці то умовы прапанаваныя Міндоўгам не задавальняюць Данілу, ці то аргументы Таўцівіла былі пераканаўчыя, але мір не быў заключаны і ў кан. 1252 Даніла з вялікім войскам зноў ідзе супраць Міндоўга да Новагародка.

У 1253, 6 ліпеня ў дзень Святых Пятра і Паўла (або 29 ліпеня), Міндоўг карануецца ад iмя Папы рымскага на караля Літвы, магчыма каранацыя адбылася ў Новагародку. У 1254 сын Міндоўга — Войшалк, заключае мір з Данілам, выдае сваю сястру за яго сына Шварна і перадае Новагародак, Ваўкавыск і Слонім іншаму яго сыну — Раману.

У 1260 годзе Міндоўг адмаўляецца ад хрысціянства, пасля чаго фармальна губляе правы на каралеўскi тытул, і пачынае разам з жамойтамі вайну з Iнфлянцкiм (Лівонскім) ордэнам, уступіўшы для гэтага ў саюз з наўгародскім князем Аляксандрам Яраславічам і іншымі рускімі князямі.

Увосень 1263 Міндоўг разам з двума малодшымі сынамі быў забіты ў выніку змовы.
__________

http://be.wikipedia.org/wiki/Міндоўг


ВИДЕОАЛЬБОМ szlachta

«Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі)»

(139 видео)


Случайные видео категории Документальное
Поиск видео
×
Найти:
категория:
сайт:
точность:
 
Клавиатурные сокращения
×
Fполноэкранный режим
Mвключение/выключение звука (mute)
Пробелпуск/пауза
Скролл (на полном экране)изменение громкости
«+» и «-»масштаб
Стрелки ← →перемотка
Стрелки ↑ ↓громкость
Цифры 0-9перемотка ролика (1 - 10%, 2-20%, ...)
Код для размещения
×

Сообщение о нарушении
×
Видео пользователей io.ua контролируется компаниями:
     

Спасибо, что помогаете сообществу io.ua,
сообщая про содержание,
нарушающие наши Правила пользования


Выберите параметр, описывающий нарушение:
Порно
Пропаганда незаконной деятельности
Пропаганда жестокости и насилия
Нарушает авторское право
Другое

Ваши комментарии:


Имя
Сайт
Email

Текущий кадр
×


×
Добавление комментария
Имя или Email На email будут отправляться коментарии этого видео
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Цифры



Отзывы   Контакты  
Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.