Get the Flash Player to see this player
 

15 MБ
5 мин : 47 сек
352 x 256
08 ноя 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




008 Давыд Гарадзенскі

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

З якога роду-племені ён быў? Бацька Давыда, Даўмонт, князь удзельнага Нальшанскага княства, даводзіўся швагерам па першай жонцы вялікаму Міндоўгу. Характар у яго быў рашучы, сілы немалыя. Пасля таго як Міндоўг вераломна заманіў сваячку да сябе, Даўмонт уварваўся ў замак і парубіў Міндоўга і двух яго сыноў. На радзіме заставацца было нельга, і Даўмонт стаў наёмнікам князя Яраслава, стаў абаронцам вольнага горада Пскова... На чужыне і сын ягоны нарадзіўся - Давыд. Па маці - дачцы вялікага князя Дзмітрыя Аляксандравіча (вяселле з Даўмонтам адбылося ў 1282 г.) - праўнукам Аляксандру Неўскаму ён даводзіўся. I Давыд як палкаводца аказаўся годным свайго прадзеда і свайго бацькі.

З малых гадоў Давыд спасцігаў вайсковую справу, вучыўся не здавацца без бою. Яшчэ зусім маладым біўся ён адважна на рацэ Вялікай, абараняючы Пскоў. То была яго першая бітва. I апошняя - бацькі яго, Даўмонта-Цімафея, калі той ушчэнт разграміў тэўтонаў. Гэта пра яго ў летапісе напішуць: "...бысть сеча зла як николи еше тока не бывала у Пскове..." Першая дакладна вядомая бітва Давыда Гарадзенскага адбылася ўзімку 1305 года. Невялікі гарадзенскі гарнізон вытрымаў страшэнны наступ і аблогу крыжакоў і не аддаў замак.

Сапраўдным шэдэўрам ваеннага майстэрства Давыда можна лічыць кампанію Гарадзенскага ваяводы ў 1314 г. У верасні 1314 года крыжакі аблажылі Наваградак, і жыхары паслалі да Давыда за дапамогай. Пад яго началам была толькі невялікая дружына, якая бараніла Гарадзенскі замак, і добраахвотнікі-гарадзенцы. І Давыд, пакінуўшы ў Гародні значную частку воінаў, пайшоў на дапамогу да наваградцаў. Але як быць? Атрад Давыда не быў бы перашкодай грознай арміі крыжакоў, якія штурмавалі сцены сталіцы ВКЛ. "Сіла тут не дапаможа - трэба дзейнічаць розумам", - вырашыў Давыд і разграміў крыжакоў без бою, неўпрыкмет захапіўшы іх вайсковы лагер і знішчыўшы 30 чалавек варты. Былі захоплены 1000 баявых коней, правіянт, даспехі.

У 1326 годзе 1200 коннікаў Давыда з атрадам саюзнікаў-палякаў захапілі Брандэнбург і дайшлі да Франкфурта-на-Одэры. І там польскі рыцар Анджэй Гост, нямецкі найміт, забіў Давыда па-здрадніцку ў спіну. Давыду было 43 гады.



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts