Get the Flash Player to see this player
 

22 MБ
8 мин : 29 сек
352 x 256
08 ноя 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




013 Вітаўт

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Вітаўт–Аляксандр Кейстутавіч (~1350 — 27 кастрычніка 1430), князь гарадзенскі, князь троцкі, вялікі князь літоўскі (1392-1430). Сын Кейстута.

Пасля Крэўскай уніі (1387) Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. З дапамогай Ордэна ён спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы ў ВКЛ — свайго стрыечнага брата Скіргайлу, і заняць вялікакняскі сталец. Для дасягнення сваіх мэтаў двойчы (1384, 1389) перадаваў Тэўтонскаму ордэну Жамойць. У выніку гэтай барацьбы паміж ім і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне (1392), паводле якога была прызнана фактыная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.

Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. За часам Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць Масквы. У 1395 уключыў у склад ВКЛ Смаленскае княства. Вёў пастаянную барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам, але ў 1399 пацярпеў паразу ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея у бітве на Ворскле, у выніку сарваліся яго планы панавання над усімі землямі колішняй Русі. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем.

У 1401 падпісаў Віленска-Радамскую унію, паводле якой дэ-юрэ атрымліваў вялікакняскі тытул, а ВКЛ прызнавался роўным з Польшчай суб"ектам міжнароднага права. У выніку стаяння на Угры (1408) вызначыў усходнюю мяжу ВКЛ па рэках Угра і Ака. У бітве пры Грунвальдзе (1410) узначальваў войскі ВКЛ. У 1413 падпісаў Гарадзельскую унію, якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы быў абраны Рыгор Цамблак. За часам Вітаўта ў 1420 Віцебск, Полацк і Вільню наведаў Геранім Пражскі — паплечнік Яна Гуса. У 1422 у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора (1422) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.

За часам Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. Вітаўт двойчы адмаўляўся прыняць каралеўскі тытул, нарэшце ў 1429 згадзіўся на гэта і на 1430 была прымеркаваная яго каранацыя, але ён памёр напярададні яе, калі ўжо сабраліся госці з усёй Еўропы, бо быў ужо вельмі стары. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла, які канчаткова разарваў унію з Польшчай.
__________

http://be.wikipedia.org/wiki/Вітаўт_Кейстутавіч



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts