090 Андурсаўскае замірэнне

Андрусаўскае замірэньне — мірная дамова, падпісаная паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай тэрмінам на 13,5 гадоў. Скончыла вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.

Пагадненьне было заключанае 30 студзеня 1667 г. ў вёсцы Андрусава (Андросава) на мяжы Мсьціслаўскага і Смаленскага ваяводзтваў). З боку Рэчы Паспалітай дамову падпісаў Юры Глябовіч, з боку Маскоўскага царства — Апанас Ордын-Нашчокін.

Да Масковіі перайшлі Смаленскае ваяводзтва зь местамі Дарагабуж, Белая, Красны, Невель, Вяліж і Себеж, Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам і Левабярэжная Ўкраіна. Агулам тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай склалі блізу паловы яе тэрыторыі.

Рэчы Паспалітай заставаліся Правабярэжная Ўкраіна і Беларусь, у тым ліку акупаваныя маскавітамі гарады Віцебск, Полацак, Дзьвінск; іх насельніцтву гарантавалася свабода праваслаўнага веравызнаньня і недатыкальнасьць праваслаўных япархіяў.

Кіеў быў перададзены Масковіі на 2 гады, але так і ня быў вернуты. У 1686 годзе па ўмовах "вечнага міру" канчаткова перайшоў пад уладу Маскоўскай дзяржавы, якая сплаціла за яго 146 000 рублёў.

Запароская Сеч апынулася пад агульным пратэктаратам абедзьвюх дзяржаваў, якія абавязаліся ва ўзаемнай дапамозе дзеля здушэньня там хваляваньняў. Гэта разьвеяла спадзевы запарожцаў на стварэньне ўласнае дзяржавы, і казацкі гетман Пятро Дарашэнка пачаў шукаць дапамогі ў туркаў.

Рэч Паспалітая і Масковія абавязаліся супольна выступіць супраць крымскага хана і Асманскае імпэрыі ў выпадку татарскіх набегаў на Ўкраіну. Было гарантаванае права вольнага гандлю між абедзьвюма краінамі. За землі Левабярэжнай Украіны Масковія сплаціла Рэчы Паспалітай 1 000 000 злотых (каля 200 000 рублёў).

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Андрусаўскае_замірэньне


ВИДЕОАЛЬБОМ szlachta

«Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі)»

(139 видео)


Случайные видео категории Документальное
Поиск видео
×
Найти:
категория:
сайт:
точность:
 
Клавиатурные сокращения
×
Fполноэкранный режим
Mвключение/выключение звука (mute)
Пробелпуск/пауза
Скролл (на полном экране)изменение громкости
«+» и «-»масштаб
Стрелки ← →перемотка
Стрелки ↑ ↓громкость
Цифры 0-9перемотка ролика (1 - 10%, 2-20%, ...)
Код для размещения
×

Сообщение о нарушении
×
Видео пользователей io.ua контролируется компаниями:
     

Спасибо, что помогаете сообществу io.ua,
сообщая про содержание,
нарушающие наши Правила пользования


Выберите параметр, описывающий нарушение:
Порно
Пропаганда незаконной деятельности
Пропаганда жестокости и насилия
Нарушает авторское право
Другое

Ваши комментарии:


Имя
Сайт
Email

Текущий кадр
×


×
Добавление комментария
Имя или Email На email будут отправляться коментарии этого видео
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Цифры



Отзывы   Контакты  
Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.