Get the Flash Player to see this player
 

38 MБ
5 мин : 53 сек
640 x 360
262 просм.
16 апр 2012



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




Сустрэча Змітра Бандарэнка ў Мінску (2012)

Альбом Найноўшая гісторыя Беларусі (Дык жа ж то: глядзі, слухай ды рабі высновы) (55 видео)

Зьміцер Бандарэнка (нарадзіўся 28 верасьня 1963 году ў Менску) — беларускі палітычны актывіст. У 1984 г. скончыў Інстытут фізычнай культуры. У 1995–1996 гг. працаваў на незалежным "Радыё 101,2". Быў адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя’97" і каардынатарам грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь".
Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата Андрэя Саньнікава. 20 сьнежня 2010 г. Бандарэнка быў арыштаваны ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. 27 красавіка 2011 г. Зьміцер Бандарэнка прысуджаны да 2 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Зьяўляецца сябрам БАЖ.

Асуджаны на два гады турмы пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
1 лютага Зьміцер Бандарэнка падаў прашэньне пра памілаваньне. 5 красавіка Лука-ка заявіў, што бліжэйшым часам разгледзіць пытаньне пра памілаваньне палітыкаў, якія зьвярнуліся да яго з такой просьбай. 15 красавіка 2012 г. ў 9:15 Зьміцер Бандарэнка быў вызвалены з Магілёўскай калёніі № 15.
Сустракаць яго на "Ўсходнім" аўтавакзале сабраліся каля 100 чалавек. Прыехаў таксама Андрэй Саньнікаў з жонкай і сынам, сваякі іншых палітвязьняў: Натальля Пінчук, Марына Лобава, а таксама палітыкі і актывісты. У кароткім інтэрвію Андрэй Саньнікаў сказаў, што галоўная задача найбліжэйшага часу — гэта вызваленьне іншых палітвязьняў:
— Я думаю, ідзе нейкая гульня. Калі вызвалялі ў верасьні, то таксама зьяўляліся розныя паведамленьні. Цяпер наверсе зьбіраюць рэакцыі на нашае вызваленьне. Я думаю, што ўсіх павыпускаюць найбліжэйшым часам.
Зьміцер Бандарэнка прыехаў на менскі "Ўсходні" аўтавакзал у 14:15. Ён сказаў, што не спадзяваўся, што яго вызваляць сёньня. Думаў, што праз пару тыдняў. На пытаньне пра здароўе адказаў:
— Здароўе няважнае. Я буду працягваць грамадзкую дзейнасьць. Хачу, каб краіна была свабоднай, каб была эўрапейскай.

Паводле "Радыё Свабода"
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Зьміцер_Бандарэнка



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts