Get the Flash Player to see this player
 

49 MБ
3 мин : 39 сек
1280 x 720
05 июн 2012



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр





Ляпіс Трубяцкой — Броненосец (Ты ни при чём?!)

Альбом Музычны куфэрак (Добрай музыкі шмат не бывае, а калі яшчэ і нешта там бачыш...) (99 видео)

У Інтэрнэце з"явіўся новвый кліп "Ляпісаў" — "Браняносец". Ён зняты практычна штатным кліпмэйкерам ансамбля Аляксеем Церахавым на адну з самых рэзкіх і плакатных песень з альбома "Рабкор".

Выхад кліпа на самую лютую і клічную песню альбома — падзея, быць можа, не менш важнае, чым прэзентацыя самой пласцінкі: у рэшце рэшт, у свой час менавіта ролік Аляксея Церахава на песню "Капітал" перазапусціў кар"еру "Ляпісаў" і пачаў зусім новы этап у гісторыі групы.

У "Браняносцы" нязменны рэжысёр беларусаў услед за музыкамі адмаўляецца ад іроніі і поп-арту і на ўсю катушку выкарыстоўвае шурпатую мову плаката; асабліва, вядома, уразаюцца ў памяць вось гэтыя вулічныя графіці, з якіх складзены прыпеў. І паколькі сам Сяргей Міхалок па-ранейшаму адмаўляецца ад любых каментароў, спасылаючыся на тое, што ўсё ёсць у песнях (з чым, увогуле, не паспрачаешся), мы вырашылі пагаварыць з самім аўтарам кліпа. Але для пачатку — першы паказ.

— Калі я размаўляў з Міхалком аб гэтым кліпе, нам прыйшла ў галаву ідэя зрабіць такі баявы анархістычны лісток, хуткі і лёгкі самвыдат. Спачатку думалі зрабіць толькі нейкую тэкставую кампазіцыю, але мне ў нейкі момант чамусьці захацелася ўставіць у кліп графіці, якія адлюстроўваюць рэальныя думкі людзей. Каб зрабіць ролік па-сапраўднаму праўдзівым, сумленным і прамым, мы папрасілі паўдзельнічаць усіх жадаючых — і нам даслалі вялікую колькасць графіці, якія я выкарыстаў у роліку. Мне здаецца, яны цалкам ілюструюць думкі людзей аб тым, што адбываецца ва Усходняй Эўропе.

Я памятаю выступ "Ляпісаў" у Менску, калі яны згулялі песню "Лука-ка" - гэта было недзе ў сярэдзіне 1990-х. Мне чамусьці тады здалося, што ў іх вось-
вось пачнецца перыяд актыўнай грамадскай дзейнасці, і ён пачаўся — праўда, на 10 гадоў пазней. Але Міхалок з групай не займаюцца палітыкай, яны займаюцца барацьбой за гуманізм. Палітыка — гэта калі ты будуеш кар"еру ўнутры гэтай сістэмы, балатуешся ў дэпутаты, змагаешся за ўладу. Мы ўсяго толькі робім сацыяльна значнае мастацтва. Кліпы не змяняюць стратэгію групы, яны проста яе падкрэсліваюць. Ёсць песня — а гэта так. Можна на прыгожую дзяўчыну начапіць барахла, і яна будзе не вельмі добра глядзецца, а можна зрабіць яе суперсэксі. У дадзеным выпадку я проста зрабіў гэтую песню суперсэксі.
__________

http://www.belaruspartisan.org



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts