Get the Flash Player to see this player
 

39 MБ
10 мин : 35 сек
512 x 288
11 апр 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




060 Астафей Валовіч

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Астафій Багданавіч Валовіч

Астафій (Яўстафій) Багданавіч Валовіч (~1520, Гарадзенскі пав. — кан. 1587/пач. 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дззяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і віленскага ваяводы (1584). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, езярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.

Паходзіў з баярскага роду Валовічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў[1], ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсьці ў склад паноў-рады.

Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. "Праект уніі" з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.

Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ.

Разам з Янам Геранімам Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).

Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху ў ВКЛ.
__________

http://be.wikipedia.org



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts