Get the Flash Player to see this player
 

32 MБ
8 мин : 47 сек
512 x 288
17 мая 2011



Одобряю
Запомнить
Текущий кадр




064 Мікалай Радзівіл “Сіротка”

Альбом Гісторыя пад знакам Пагоні (Відэастаронкі зь гісторыі Беларусі) (180 видео)

Мікалай Крыштаф Радзівіл “Сіротка” (1549—1616) — ваявода троцкі (1590—1601), ваявода віленскі (з 1601). Сын лідэра Рэфармацыі ў ВКЛ, князя Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565).

Выхоўваўся ў кальвінскім духу, у асяроддзі адукаваных пратэстанцкіх літаратараў Дж. Бландрата, Ф. Станкара, Я. Тэнанда, Дж. Шомана і інш., запрошаных у Нясвіж для працы над перакладам біблейных тэкстаў, якія пазней былі надрукаваныя ў вядомай Берасцейскай Бібліі (1563). Мікалай Радзівіл Сіротка (гэтую мянушку даў яму вял.кн. Жыгімонт Аўгуст) атрымаў выдатную адукацыю спачатку ў бацькоўскім доме, а затым у славутым Лейпцыгскім універсітэце. Пасля заканчэння універсітэта Мікалай Радзівіл Сіроткаю доўгі час падарожнічаў, наведаў ці не ўсе краіны Заходняй Еўропы.

У 18-гадовым узросце Мікалай Радзівіл Сіротка паступіў на дзяржаўную службу, вял.кн. Жыгімонт Аўгуст каля 1567 прызначыў яго надворным маршалкам. У час Інфлянцкай вайны Сіротка ўдзельнічаў у аблозе Улы (1569) і вызваленні Полацка (1579) ад маскоўскіх войскаў, падчас штурму Полацкага замка быў цяжка паранены ў нагу. Меў здольнасці дыпламата. У 157З узначальваў пасольства ў Парыж да Генрыха Валуа, якому перадаў запрашэнне Паноў-рады на вялікакняскі сталец. Мікалай Радзівіл Сіротка займаў найзначнейшыя дзяржаўныя пасады ВКЛ — троцкага ваяводы (з 1590) і віленскага ваяводы (з 1601).

Напрыканцы 1560-х Мікалай Радзівіл Сіротка пад уплывам Скаргі, Камендонія і Гозія прыняў каталіцкае веравызнанне. Неўзабаве пасля гатага князь перадаў Нясвіжскую друкарню свайго бацькі віленскім езуітам. У 1582—1584 здзейсніў падарожжа ў Ерусалім, якому прысвяціў свой твор "Пэрэгрынацыя…".



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником
Категории ВИДЕО »






Cодержимое этого сайта добавлено его посетителями.
Администрация не несет ответственности за действия посетителей.
При обнаружении незаконно размещенного материала свяжитесь с нами.

Про сайт io.ua   Новости io   Отзывы   Реклама   Contacts